Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІV Звычайная Нядзеля /С/
06.07.2025г.
- Сёння 6 ліпеня – першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. У 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбылася змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц ліпень: Малітва ў інтэнцыі людзей старэйшага ўзросту, аб пашане і клопаце асабліва аб пакінутых, хворых і церпячых.
- 11 ліпеня (пт) – Успамін св. Бэнэдыкта, аббата, апякуна Еўропы.
- 11-12 ліпеня (пт-сб) – Дыяцэзіяльнае свята Адведзінаў НПМ у Тракелях. З нашай парафіі таксама ў Тракелі накіруецца аўтобусная пілігрымка. Сёлетні дэвіз урачыстасці гучыць: “Марыя – Маці надзеі”. План урачыстасцяў у Тракелях можна знайсці на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы: https://grodnensis.by/anonsy/13334-prahrama-urachystastsiau-u-dyiatseziialnym-sanktuaryi-u-trakeliakh.html
- У наступную нядзелю (13 ліпеня) у нашай парафіі – Фацімскі дзень. А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. А 15.15 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы якая распачнецца а 16.00 гадз. адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Дзякуем за прынесеныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі на гэтым тыдні ў пятніцу, найлепш, перад ранішняй або вячэрняй св. Імшой.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву, усе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
