21.05.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ХІV Звычайную Нядзелю /С/

06.07.2025г.

  • Сённяпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва за людзей старэйшага пакалення, аб узросце клопату аб людзях пакінутых і хворых.

На гэтым тыдні:

  • 11 ліпеня (пт)успамін св. Бэнэдыкта, аббата, апякуна Еўропы.
  • 11-12 ліпеня (пт-сб)Дыяцэзіяльнае свята Адведзінаў НПМ у Тракелях. 11 ліпеня (у пятніцу) наша парафія пойдзе ў пілігрымку ў Тракелі. У гэты дзень збіраемся каля касцёла ў 11:50 і а 12:00 распачнём пілігрымку. Абавязкова ўзяць з сабой кепку ці хустку на галаву, ваду, штосьці перакусіць, камфортны абутак (галоўнае, каб гэта быў не новы абутак) і вырашыць, як і з кім будзеце вяртацца з Тракеляў у Ліду. План урачыстасцяў у Тракелях можна знайсці на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы: grodnensis.by

Іншыя аб’явы:

  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!

Пакінуць адказ