14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІІІ Звычайная Нядзеля /С/

29.06.2025 г.

  • Сёння – 29 чэрвеняУрачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў.Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік у гэты нядзельны дзень павінен удзельнічаць у св. Імшы. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы. Ініцыятыва “Грош святога Пятра” даé канкрэтную магчымасць падтрымаць Святога Айца і яго апостальскае служэнне Паўсюднаму Касцёлу, а таксама спрыяць абвяшчэнню Евангелля, умацаванню міру і пашырэнню хрысціянскай міласэрнасці.
  • 30 чэрвеня (пн) Успамін НПМ Нястомнай Дапамогі               ( у гэтым годзе успамін перанесены з 27 чэрвеня на панядзелак згодна з правіламі рымскага календара). А 18.30 адбудзецца заканчэнне чэрвеньскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
  • 3 ліпеня (чц) Свята св. Тамаша, Апостала.

У нашай дзяржаве ў гэты дзень адзначаецца Дзень Незалежнасці. У гэты памятны дзень падчас св. Імшы а 10.00 гадз. будзем маліцца за нашу Бацькаўшчыну і ўзносіць супольную малітву-падзяку Пану Богу за вызваленне сталіцы      і ўсёй нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівым чынам будзем памятаць у нашых малітвах аб мучаніках нашай зямлі, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля ўратавання бліжняга. Гэта таксамапершы чацвер месяца. Будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00.

  • 4 ліпеня Першая пятніца месяца.Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • 5 ліпеня Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля св. Імшаў.
  • Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая – давяраем табе». Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу НПМ. Хто не зможа быць у Будславе, можна будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях праз інтэрнэт-трансляцыю на партале Catolic.by або праз тэлебачанне Беларусь 3 у суботу а 11.30.
  • 6 ліпеня Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі людзей старэйшага ўзросту, аб пашане і клопаце асабліва аб пакінутых, хворых і церпячых.

  • Дзякуем за прынесеныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі на гэтым тыдні ў пятніцу, найлепш, перад ранішняй або вячэрняй св. Імшой.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ