Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХІIІ Звычайную Нядзелю /С/
29.06.2025г.
- Сёння – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
- Таксама сёння свае імяніны адзначае дк. Павел Пастушын, у яго інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 11:30.
На гэтым тыдні:
- 30 чэрвеня (пн) – адбудзецца заканчэнне чэрвеньскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- 2 ліпеня (ср) – увечары, у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
- 3 ліпеня (чц) – свята св. Тамаша, Апостала. У нашай дзяржаве ў гэты дзень адзначаецца Дзень Незалежнасці. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
- 4 ліпеня (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 5 ліпеня (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
- 4 і 5 ліпеня у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе штогадовы Будслаўскі фэст. Падчас урачыстасцяў адбудзецца прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
- Наступная нядзеля – 6 ліпеня – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва за людзей старэйшага пакалення, аб узросце клопату аб людзях пакінутых і хворых.
Іншыя аб’явы:
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”, а таксама часопіса „Ave Maria”.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Міцкевіч Зоф’я. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
