Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХІІ Звычайную Нядзелю /С/
22.06.2025г.
- У мінулы чацвер (19 чэрвеня) мы святкавалі ўрачыстасць Божага Цела. Дзякуем тым парафіянам, якія прычыніліся да падрыхтоўкі прыгожых алтароў на шляху Эўхарыстычнай працэсіі. Дзякуем таксама Лідскаму райвыканкаму за дазвол на правядзенне працэсіі, як масавага мерапрыемства. Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ўдзельнічалі ў працэсіі.
На гэтым тыдні:
- 24 чэрвеня (ат) – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30.
- 25 чэрвеня (ср) – у нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса аб патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў, каб падчас летніх канікулаў мелі час для Бога, добра адпачылі і падрыхтаваліся да новага навучальнага года.
- 26 чэрвеня (чц) – у гэты дзень завяршаецца актава ўрачыстасці Божага Цела. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца бласлаўленне кветак і зёлкаў. Пасля кожнай св. Імшы спецыяльнае благаслаўленне атрымаюць дзеці.
- 27 чэрвеня (пт) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. За прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за cябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасцю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў.
- 28 чэрвеня (сб) – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ.
- 29 чэрвеня (ндз) – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы. У гэты дзень свае імяніны адзначае дк. Павел Пастушын, у яго інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 11:30. Віншаваць дк. Паўла з імянінамі ад імя ўсёй нашай парафіі будзем напрыканцы св. Імшы а 10:00 гадз.
Іншыя аб’явы:
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- З 26 чэрвеня па 4-га ліпеня адбудзецца восьмая Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Запісацца ў пілігрымку і атрымаць дакладную інфармацыю можна ў сакрыстыі Лідскай Фары.
- З нашай парафіі плануецца аўтобусная пілігрымка ў будслаўскі санктуарый, на фэст у гонар Маці Божай, які пройдзе ў Будславе 4 – 5 ліпеня. Запісацца на выезд можна да бліжэйшай суботы ўключна.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
