14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІІ Звычайную Нядзелю /С/

22.06.2025 г.

  • У мінулы чацвер (19 чэрвеня) мы святкавалі Ўрачыстасць Божага Цела. Дзякуем парафіянам, якія прычыніліся да падрыхтоўкі прыгожых алтароў на шляху Эўхарыстычнай працэсіі і ў касцёле. Дзякуем таксама ўладам горада за дазвол на правядзенне працэсіі, таксама супрацоўнікам Шчучынскай ДАІ за бяспеку на дарозе падчас руху працэсіі. Вялікі дзякуй усім тым парафіянам, якія змаглі і ўдзельнічалі ў Эўхарыстычнай працэсіі, за вашу актыўную паставу – як верніка-католіка, і за публічнае сведчанне веры ва Эўхарыстычнага Хрыста.
  • Сёння 22 чэрвеня – 84 гадавіна распачацця ВАВ. У нашай краіне – гэта Дзень Усенароднай  памяці  ахвяр  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  генацыду  беларускага  народа. Сёння ва ўсіх святынях Беларусі молімся за ахвяраў вайны.Няхай сёння не забракне нашай асабістай малітвы ў інтэнцыі ўсіх загінулых. Таксама ў сваіх малітвах памятайма аб супакоі ва ўсім свеце, які сёння так вельмі патрэбны.
  • 24 чэрвеня (ат) Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00                 і а 19.00. Асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за імяніннікаў, якія носяць імя: Ян (Іван), Яна, Яніна, Ёанна (Жанна) каб святы апекун заступаўся і выпрошваў для іх патрэбныя ласкі ў Бога. У Касцёле – гэта ўрачыстасць, але неабавязковая. Гэта значыць, што каму ў гэты дзень не атрымаецца быць на св. Імшы, той не будзе мець граху, але запрашаем на святочную Св. Імшу.
  • 25 чэрвеня (ср) У нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў, апякуна дзяцей               і моладзі. Падчас св. Імшаў у гонар святога, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў каб падчас летніх канікулаў мелі час для Бога, плённа адпачылі                        і падрыхтаваліся да новага навучальнага года.
  • 27 чэрвеня (пт) Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У гэты дзень наша парафія адзначыць дрýгасны адпуст.Таму, у пятніцу трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы            і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць       а 10.00 і галоўная св. Імша а 18.00 з Эўхарыстычнай працэсіяй на прыкасцёльнай тэрыторыі. Усіх сардэчна запрашаем!            За прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст караў              за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Св. Айцец). Таксама, гэта Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасццю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў. Напрыканцы адпустóвай св. Імшы, на заканчэнне актавы Божага Цела адбудзецца благаслаўленне зёлак і кветак, а таксама благаслаўленне дзяцей.
  • 28 чэрвеня (сб) Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ.
  • 29 чэрвеняУрачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік у гэты нядзельны дзень павінен удзельнічаць у св. Імшы. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы. Ініцыятыва “Грош святога Пятра” дае канкрэтную магчымасць падтрымаць Святога Айца і яго апостальскае служэнне Паўсюднаму Касцёлу. Ахвяраванні з гэтага дня будуць спрыяць абвяшчэнню Евангелля, умацаванню міру і пашырэнню хрысціянскай міласэрнасці.
  • З сённяшняга дня да наступнай нядзелі (29 чэрвеня – уключна)       у сакрыстыі можна запісвацца на аўтобусную пілігрымку з нашай парафіі на ўрачыстасці ў Будслаў (4-5 ліпеня) і Тракелі (12 ліпеня). Колькасць месцаў – абмежаваная.
  • Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Дзякуем за ахвяраваныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню на адпуст. На гэтым тыдні найлепш кветкі прыносіць у сераду перад         св. Імшой (раніцай ці ўвечары) у сакрыстыю.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за сумесную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ