14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Ўрачыстаць Найсвяцейшай Тройцы /С/

15.06.2025 г.

  • Сёння ў літургіі Касцёла адзначаем Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Таксамаў нашай краіне сёння Дзень медыцынскага работніка. Памятайма ў сваіх малітвах аб медыках, асабліва з нашай парафіі.
  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.30, а ў нядзелю а 15.30.
  • (ат) Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка. Падчас св. Імшы а 19.00 будзем маліцца ў інтэнцыі   а. Яна Асіповіча  з нагоды яго Дня Нараджэння.
  • 19 чэрвеня (чц) Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома                і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць        а 10.00 і а 18.00. Наша парафія атрымала дазвол ад Шчучынскага райвыканкама на правядзенне працэсіі. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах па вул. Леніна і вул. Горкага, дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Літанію да Найсв. Сэрца Пана Езуса распачнем спяваць выходзячы з касцёла, пасля першага стацыйнага алтара ў касцёле.
  • 21 чэрвеня (сб) Успамін св. Алаíзія Ганзáгі, законніка.
  • У наступную нядзелю 22 чэрвеня – 84 гадавіна распачацця ВАВ. У нашай краіне – гэта Дзень Усенароднай  памяці  ахвяр  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  генацыду  беларускага  народа. Няхай у гэты дзень кожны памоліцца малітвай “Анёл Панскі” у інтэнцыі ўсіх загінулых. Таксама ў сваіх малітвах памятайма аб супакоі ва ўсім свеце.
  • Вялікая просьба, каб на гэтым тыдні ў аўторак прыносіць кветкі ў сакрыстыю перад святой Імшой (раніцай або ўвечары).
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць       і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца     на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць! Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ