Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /С/
15.06.2025г.
- Сёння Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы. Ксёндз пробашч Віктар Савіцкі сардэчна запрашае на парафіяльны адпуст у Крупава. Урачыстая св. Імша там распачнецца а 13:00.
- Таксама сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Таму, памятайма ў сваіх малітвах аб ўсіх медыках.
На гэтым тыдні:
- 17 чэрвеня (ат) – успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.
- 19 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і а 18:00. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах дзе будзе праходзіць вышэй узгаданая працэсія. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў гэты дзень будзем спяваць падчас працэсіі, ідучы ад апошняга алтара пры прыдарожным крыжы да касцёла.
- 21 чэрвеня (сб) – успамін св. Алаíзія Ганзáгі, законніка.
Іншыя аб’явы:
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Руселевіч Яраслаў. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
