Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Ўрачыстаць Спаслання Духа Святога /С/
08.06.2025 г.
- Трывае месяц чэрвень і чэрвеньскае набажэнства. У нашым касцёле Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса кожны дзень а 18.30, а ў нядзелю а 15.30. Запрашаем на супольную малітву!
- Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніцу). За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага. Сёння апошні дзень велікоднага перыяду. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, сёння завяршаецца час велікоднай споведзі і Св. Камуніі.
- 9 чэрвеня (пн) – Свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла.Другі дзень зялёных святкаў.
- 11 чэрвеня (ср) – Успамін св. Барнабы, апостала.
- 12 чэрвеня (чц) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 13 чэрвеня (пт) – Успамін св. Антонія Падуанскага, святара
і доктара Касцёла. У нашай парафіі – Фацімскі дзень. А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. Пасля св. Імшы адарацыя будзе доўжыцца да 12.30. У другой палове дня адарацыя распачнецца а 17.00. У 18.15 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 19.00 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- 15 чэрвеня – у наступную нядзелю Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. У нашай краіне ў гэты дзень адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх тых, хто працуе ў медыцынскай службе, асабліва за медыкаў з нашай парафіі.
- Вялікая просьба прыносіць кветкі, каб упрыгожваць алтары ў нашым касцёле на нядзелю і святы. Просім, каб кветкі прыносіць у сакрыстыю менавіта ў пятніцу перад святой Імшой (раніцай або ўвечары).
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!
