Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Урачыстаць Спаслання Духа Святога /С/
08.06.2025г.
- Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) у гэты дзень, можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.
На гэтым тыдні:
- 9 чэрвеня (пн) – свята НПМ – Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18.30. Сардэчна запрашаем!
- 11 чэрвеня (ср) – успамін св. Барнабы, апостала.
- 12 чэрвеня (чц) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 13 чэрвеня (пт) – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.
- 15 чэрвеня – у наступную нядзелю – Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы. Ксёндз пробашч Віктар Савіцкі сардэчна запрашае на парафіяльны адпуст у Крупава. Урачыстая св. Імша там распачнецца а 13:00.
- Таксама ў наступную нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх тых, хто працуе ў медыцынскай службе.
Іншыя аб’явы:
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
