09.09.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на VII Велікодную Нядзелю /С/

01.06.2025г.

  • Сёння першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за выпускнікоў, каб выбіраючы дарогу свайго будучага жыцця яны кіраваліся дарамі Духа Святога.
  • Таксама сёння пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.

На гэтым тыдні:

  • 3 чэрвеня (ат)успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 4 чэрвеня (ср) – першая серада месяца. Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі з просьбамі і падзякамі адбудзецца разам з Літаніяй да Найсв. Сэрца Пана Езуса перад Св. Імшой а 18:00. Складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай распачнецца ў 18:30.
  • 5 чэрвеня (чц)успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта таксама першы чацвер месяца. Падчас вячэрняй св. Імшы будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.
  • 6 чэрвеня (пт) першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца перад вячэрняй св. Імшой а 18:00.
  • 7 чэрвеня (сб)першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да Сэрца Пана Езуса перад вячэрняй св. Імшой а 18:00. Пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 8 чэрвеня (нд)Урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) у гэты дзень, можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага.
  • Праз тыдзень завяршаецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца час велікоднай споведзі і Св. Камуніі.

Іншыя аб’явы:

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Грышан Леанід. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ