14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

VІ Велікодную Нядзелю /С/

25.05.2025 г.

  • Cёння – І гадавіна біскупскага пасвячэння пастыра нашай дыяцэзіі – біскупа Уладзіміра. Таму, падчас кожнай св. Імшы, пасля Св. Камуніі праслаўляем Бога спевам Цябе Бога праслаўляем. Памятайма ў сваіх малітвах аб нашым пастыры        і аб яго плённым, апостальскім служэнні ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень перад вячэрняй     св. Імшой а 18.30, а ў нядзелю а 15.30. Заахвочваем маліцца гэтай прыгожай, Марыйнай малітвай у сваіх сем’ях.
  • 29 мая (чц) Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома          і абавязаны ўдзельнічаць у св. Імшы. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і а 19.00.
  • 30 мая (пт) – Распачнем першы дзень навэнны перад Урачыстасццю Спаслання Духа Святога. Будзем маліцца навэннай на працягу 9-ці дзён пасля кожнай св. Імшы, а ўвечары падчас набажэнства (перад св. Імшой).
  • 31 мая (сб) Свята Адведзінаў НПМ і заканчэнне маёвага набажэнства. У гэты дзень бр. Павел Пастушын, піяр, які паходзіць са Шчучына, прыме дыяканскае пасвячэнне з рук біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча. Урачыстая св. Імша        з дыяканскім пасвячэннем распачнецца а 12.00 гадз. у піярскім касцёле ў Лідзе ў м-не Індустрыяльны, вул. Пралыгіна, 2. Заахвочваем падтрымаць яго сваімі малітвамі. Ён запрашае!
  • Наступная нядзеля – 1 чэрвеняпершая нядзеля месяца. У Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту                  і адарацыя. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей     і моладзі нашай дыяцэзіі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы. Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў нашым касцёле будзе кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.30, а ў нядзелю         а 15.30. У гэты дзень таксама адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні.

  • З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы пройдуць 5-я Агульнабеларускія Дні Моладзі. Узрост удзельнікаў з 16-ці гадоў. Зацікаўленых, просім запісвацца ў дыякана Аляксандра Г..
  • Ёсць новы нумар часопіса Ave Maria. Заахвочваем браць               і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць і супольную малітву,                а таксама за складзеныя ахвяраванні.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ