14.11.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на VI Велікодную Нядзелю /С/

25.05.2025г.

  • Сёння нашая парафія перажывае ўрачыстасць Першай Св. Камуніі.
  • Таксама сёння прыпадае 1-я гадавіна біскупскага пасвячэння кс. біскупа Уладзіміра Гуляя. Даручаем ардынарыя гродзенскай дыяцэзіі Пану Богу ў нашых малітвах.
  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы нашай дыяцэзіі.

На гэтым тыдні:

  • З 26 па 28 мая будзем перажываць т.зв. Крыжовыя дні – Дні малітваў перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана аб добрым ураджаі, а таксама за галадаючыя краіны.
  • 29 мая (чц) – Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30.
  • 30 мая (пт)распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-ці дзён, напрыканцы маёвага, а пазней чэрвеньскага набажэнства будзем маліцца навэннай да Духа Святога.
  • 31 мая (сб) – свята Адведзінаў НПМ і заканчэнне маёвага набажэнства. Таксама ў гэты дзень у нашым касцёле кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне бр. Паулу Пастушыну. Урачыстая св. Імша, на якую сардэчна ўсіх запрашаем, распачнецца а 12:00.
  • 1 чэрвеняпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за выпускнікоў, каб выбіраючы дарогу свайго будучага жыцця яны кіраваліся дарамі Духа Святога.
  • У наступную нядзелю ў Гродзенскай Дыяцэзіі будзе адзначацца Дыяцэзіяльны Дзень Таты.
  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, якое распачнецца ў наступную нядзелю, 1 чэрвеня, у нашым касцёле будзе кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • 1 чэрвеня (нд) – пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.

Іншыя аб’явы:

  • У сакрыстыі можна складаць ахвяраванні на далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Слука Уладзіслава і Бешцень Лізавета. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ