Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V Велікодную нядзелю /С/
18.05.2025 г.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.30, а ў нядзелю а 15.30. Заахвочваем маліцца гэтай прыгожай, Марыйнай малітвай у сваіх сем’ях.
- Сёння ў нашым касцёле адбудзецца Урачыстасць Першай Святой Камуніі, да якой прыступіць 106 дзяцейу двух групах: а 11.30 і а 14.00. Памятайма аб іх у сваіх малітвах, каб яны былі вернымі Хрысту праз усё сваё жыццё.
- 3 19 па 24 мая – Будзе трываць Белы тыдзень для першакамунійных дзяцей.
- 21 мая (ср) – Успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка.
- 22 мая (чц) – у касцёле ў Мікелеўшчыне а 18.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў Першую гадавіну смерці кс. каноніка Рышарда Якубца.
- 23 мая (пт) – 34 гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча. Выпрошвайма патрэбныя ласкі, і здароўе для яго, каб мог як мага даўжэй служыць Богу і людзям.
- 24 мая (сб) – Успамін НПМ Успамогі Хрысціянаў.
- У наступную нядзелю 25 мая – І гадавіна біскупскага пасвячэння пастыра нашай дыяцэзіі – біскупа Уладзіміра. Таму, падчас кожнай св. Імшы, пасля Св. Камуніі праславім Бога спевам Цябе Бога праслаўляем. Памятайма ў сваіх малітвах аб нашым пастыры і аб яго плённым, апостальскім служэнні ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Ахвяраванні, якія будуць збірацца ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы пройдуць 5-я Агульнабеларускія Дні Моладзі пад дэвізам: “Мы – пілігрымы надзеі!”.
Узрост удзельнікаў з 16-ці гадоў. Зацікаўленых, просім запісвацца ў дыякана Аляксандра Г. або ў сакрыстыі.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім плённага новага тыдня!
