Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Велікодную Нядзелю /С/
18.05.2025г.
На гэтым тыдні:
- 20 мая (ат) – на св. Імшу на 18:30 запрашаем моладзь і дарослых, якія ў мінулым годзе ў нашай парафіі прынялі сакрамэнт канфірмацыі.
- 21 мая (ср) – успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка.
- 23 мая (пт) – 34-ю гадавіну біскупскага пасвячэння адзначыць кс. біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч.Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.
- 24 мая (сб) – успамін НПМ Успамогі Хрысціянаў.
- У наступную нядзелю, 25 мая, у нашым касцёле ў 11:30 і а 14:00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 84 дзяцей. Вялікая просьба да парафіянаў, якія звычайна ходзяць на св. Імшу на 11:30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне.
- Таксама ў наступную нядзелю прыпадае 1-я гадавіна біскупскага пасвячэння кс. біскупа Уладзіміра Гуляя. У гэты дзень будзем даручаць ардынарыя гродзенская дыяцэзіі Пану Богу ў нашых малітвах.
- Ахвяраванні складзеныя на тацу у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,ў нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
- Нагадваем, што 31 мая бр. Павел Пастушын у нашым касцёле прыме дыяканскае пасвячэнне. Молімся аб ласцы добрай падрыхтоўкі для яго.
- У сакрыстыі можна складаць ахвяраванні на далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем добрага новага тыдня!
