14.11.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ІV Велікодную Нядзелю /С/

11.05.2025г.

  • Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Распачынаецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.
  • Сёння пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў. Запрашаем!

На гэтым тыдні:

  • 13 мая (ат) – успамін НПМ Фацімскай.
  • 14 мая (ср) – свята св. Мацея, апостала. 
  • 16 мая (пт) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
  • 17 мая (сб)у нашым касцёле а 12:00 гадз. адбудзецца св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў з нашай парафіі ўдзеліць пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Іншыя аб’явы:

  • 8 мая Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. У другі дзень канклаву кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. З гэтай нагоды біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй звяртаецца да ўсіх вернікаў дыяцэзіі з просьбай падтрымаць малітвай новага Святога Айца і яго служэнне Касцёлу.
  • Заахвочваем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах,ў нашым касцёле яны адбываюцца кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30.
  • У сакрыстыі можна складаць ахвяраванні на далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла.
  • Ёсць новы нумар часопіса Ave Maria.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Букато Вераніка. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ