23.05.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІІ Велікодную Нядзелю /С/

04.05.2025 г.

  • Сёння 4 мая – Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя   і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Малітва аб Божай апецы для духавенства, манаскіх асоб і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, аб адзінстве Касцёла, і аб разуменні місіі Хрыстовага Касцёла ў сучасным свеце.

Сёння ў Гродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Сёння асаблівым чынам молімся аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечным жыцці,           а таксама дзякуем Богу за дар мацярынства і за адзінства ў нашых сем’ях.  

Сёння, таксама ўспамін св. Фларыяна, мучаніка, апякуна пажарных іадзначаецца Міжнародны дзень пажарных.

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.30, а ў нядзелю а 15.30. Таксама заахвочваем маліцца перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі і дома ў сваіх сем’ях.
  • 6 мая (ат) Свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
  • 8 мая (чц) Успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.
  • 9 мая (пт) – У нашай краіне Дзень Перамогі над фашызмам. У гэтым годзе адзначаем 80-годдзе. Гэта дзень памяці і малітвы аб ахвярах Другой Сусветнай вайны, а таксама аб міры ва ўсім свеце. А 10.00 гадз. у нашым касцёле распачнецца св. Імша          ў інтэнцыі ахвяраў вайны і аб шчаслівай, мірнай будучыні для нашай Радзімы.

Таксама ў гэты дзень Ордэн піяраў адзначае сваё патранальнае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна.

  • 10 мая (сб) Успамін св. Яна Áвільскага, доктара Касцёла.  
  • 11 мая (у наступную нядзелю) – Падчас св. Імшы а 11.30 група кандыдатаў будзе прынята ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі, г.зн. яны стануць міністрантамі, будуць апранаць белую комжу і дапамагаць святару падчас св. Імшы і іншых набажэнстваў.
  • У мінулую нядзелю Хор Calasanz нашай парафіі адзначыў сваё 20-годдзе. Святочны канцэрт прайшоў у Шчучынскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Сардэчна дзякуем усім тым, хто раздзяліў гэту радасць з намі, за Вашу прысутнасць, апладысменты і падарункі. За ўсе пазітыўныя эмоцыі, якія мы ўзаемна адзін аднаму падарылі. Практычна, была запоўнена канцэртная зала, таму яшчэ раз дзякуй усім тым, хто дапамог рэалізаваць гэта мерапрыемства і ўсім прысутным на канцэрце.
  • З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы пройдуць 5-я Агульнабеларускія Дні Моладзі пад дэвізам: “Мы – пілігрымы надзеі!”. Узрост з 16-ці гадоў. Зацікаўленых, просім запісвацца да 11 мая ў дыякана Аляксандра Г. або ў сакрыстыі.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву, а таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ