
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІI Велікодную Нядзелю /С/
04.05.2025г.
- Сёння першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва за дзяцей, якія ў бліжэйшы час прыступяць да Першай Святой Камуніі, а таксама за моладзь і дарослых, якія прымуць сакрамэнт Канфірмацыі ў нашай парафіі.
- Сёння пасля св. Імшы а 18:00 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі ў нашай парафіі.
- Таксама сёння ў Гродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Тракелях.
На гэтым тыдні:
- 6 мая (ат) – свята святых Філіпа і Якуба, апосталаў.
- 8 мая (чц) – успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.
- 9 мая (пт) – дзень памяці і малітвы за ахвяры ІІ-й Сусветнай вайны і аб супакоі ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.
Таксама 9 мая свой Дзень Нараджэння адзначае а. Андрэй Агель. На св. Імшы а 9:00 будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для айца імянінніка.
- У наступную нядзелю – 11 мая – будзем перажываць Нядзелю Добрага Пастыра і распачнём Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.
- Таксама ў наступную нядзелю пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў. Запрашаем!
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30. Запрашаем на гэтую Марыйную малітву ў касцёл. Заахвочваем таксама маліцца перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі і дома ў сваіх сем’ях.
- Нагадваем, што ў маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца шэраг важных падзей: 17 мая – група моладзі і дарослых прыме сакрамэнт Канфірмацыі; 25 мая – група дзяцей прыступяць да Першай св. Камуніі; а 31 мая наш бр. Павел Пастушын прыме дыяканскае пасвячэнне. Молімся аб добрай падрыхтоўцы ўсіх кандыдатаў, каб маглі годна прыняць гэтыя сакрамэнты.
- У сакрыстыі можна складаць ахвяраванні на далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем добрага новага тыдня!