23.05.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ Велікодную Нядзелю /С/

Божай Міласэрнасці

27.04.2025 г.

  • Сёння – Нядзеля Божай Міласэрнасці,а таксамазаканчэннеВелікоднай актавы. Ахвяры на тацу, якія сёння збіраюцца падчас усіх імшаў – згодна з распараджэннем кс. біскупа – будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

Сёння дзіцяча-моладзевы Хор Calasanz нашай парафіі адзначае сваё 20-годдзе. Урачысты канцэрт распачнецца а 13.00 гадз. у Шчучынскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Сардэчна запрашаем раздзяліць гэту радасць з намі! Уваход бясплатны.

Сёння а 15.30 запрашаем на набажэнства да Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Такія набажэнтвы з Вяночкам да Божай Міласэрнасці ў нашым касцёле будуць замест нядзельных нешпараў тады, калі не прыпадае набажэнства: маёвае, чэрвеньскае, ружанцовае, песні жальбы, ці фацімскі дзень.  

  • 29 красавіка (ат)свята Кацярыны Сіенскай, панны              і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • 1 мая (чц) – Успамін св. Юзафа Рамесніка, апякуна працаўнікоў. Гэта першы чацвер месяца. Будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00. У першы дзень маяраспачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад св. Імшой а 18.30, а ў нядзелю а 15.30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама ў сваіх сем’ях.
  • 2 мая (пт) – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама першая пятніца месяца.Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля ранішняй св. Імшы, а перад вячэрняй св. Імшой а 18.30 адбудзецца разам з Літаніяй Ларэтанскай.
  • 3 мая (сб) У Гродзенскай дыяцэзіі ўспамін НПМ Каралевы Польшчы. Гэта першая субота месяца.Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля ранішняй св. Імшы, а перад вячэрняй св. Імшой а 18.30 адбудзецца разам з Літаніяй Ларэтанскай. У гэты дзень свае імяніны адзначае  біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.
  • 4 мая (нд) Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і працэсія Эўхарыстычная на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божай апецы для духавенства, манаскіх асоб і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, аб адзінстве Касцёла, і аб разуменні місіі Хрыстовага Касцёла ў сучасным свеце.

4 мая ў Гродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Будзем маліцца за жывых і памерлых мам. 4 мая, таксама, успамінаем св. Фларыяна, мучаніка, апякуна пажарных.        У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень пажарных.

  • Учора ў Рыме адбылося пахаванне Папы Францішка, які адышоў у вечнасць 21 красавіка, маючы 88 гадоў. Прадстаўнікі                ад беларускага Касцёла і нашай Дзяржавы прысутнічалі на пахаванні Пантыфіка. Цяпер у Касцёле трывае перыяд sede vacante (вакантнага пасаду). Касцёлам у гэты час кіруе Камерлéнга Святога Рымскага Касцёла кардынал Кэвін Джозэф Фарэл. Калегіум кардыналаў прызначаць дату канклава, падчас якога будзе абраны чарговы Пантыфік – Пётр нашага часу.           У Каталіцкім Касцёле распачалася 9-дзённая жалоба, якая завершыцца 4 мая. Паводле права, канклаў павінен распачацца праз 15-20 дзён пасля смерці папы. Кандыдат павінен быць        не старэйшым за 80 год. Таму, у гэтыя дні асаблівым чынам будзем маліцца аб выбары новага Пантыфіка.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні      на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Жадаем усім шчаслівага новага, майскага тыдня!

Пакінуць адказ