
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІ Велікодную Нядзелю /С/
27.04.2025г.
- Сёння – Нядзеля Божай Міласэрнасці і заканчэнне Велікоднай актавы. Пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу Велікодная паштоўка зробленую ўласнымі рукамі. А 13:00 гадзіне ў парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца Адпустовая св. Імша.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 29 красавіка (ат) – свята Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- 1 мая (чц) – успамін св. Юзафа Рамесніка, апякуна працаўнікоў. Адпустовая cв. Імша ў м-не Паўднёвым распачнецца а 11:00.
У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад св. Імшой а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама і ў сваіх сем’ях.
1 мая – гэта таксама першы чацвер месяца. Падчас вячэрняй св. Імшы будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.
- 2 мая (пт) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18:00.
- 3 мая (сб) – у Гродзенскай дыяцэзіі ўспамін НПМ Каралевы Польшчы. У гэты дзень свае імяніны адзначае кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Гэта таксама першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18:00. Пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
- 4 мая – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва за дзяцей, якія ў бліжэйшы час прыступяць да Першай Святой Камуніі, а таксама за моладзь і дарослых, якія прымуць сакрамэнт Канфірмацыі ў нашай парафіі.
- У наступную нядзелю ў Гродзенскай Дыяцэзіі будзе адзначацца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Тракелях.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю 4 мая пасля св. Імшы а 18:00 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі ў нашай парафіі.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца шэраг важных падзей: 17 мая – група моладзі і дарослых (32 асобы) прыме сакрамэнт Канфірмацыі; 25 мая – група дзяцей (84 асобы) прыступяць да Першай св. Камуніі; 31 мая наш бр. Павел Пастушын прыме дыяканскае пасвячэнне. Молімся аб добрай падрыхтоўцы ўсіх кандыдатаў, каб маглі годна прыняць гэтыя сакрамэнты.
- Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Бярцэвіч Галіна. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…