23.05.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /С/

20.04.2025 г.

  • Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха Хрыстовая) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць уключна да 27 красавікаНядзелі Божай Міласэрнасці. Сёння яшчэ будзе св. Імша а 14.00.Сёння трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці, таму пасля аб’яваў памолімся малітвай трэцяга дня навэнны, а Вяночак да Божай Міласэрнасці памаліцеся сёння індывідуальна, у зручны для Вас час.
  • 21 красавіка Велікодны панядзелак.Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і а 19.00.
  • Сёння распачалася велікодная актава, таму ў пятніцу                 25 красавіка няма абавязку ўстрымання ад мясных страў. Восем дзён, як адзін дзень будзем святкаваць Пасху. Таму, заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас велікоднай актавы.
  • 23 красавіка (ср) – У сувязі з велікоднай актавай, у гэтым годзе няма літургічнага успаміну св. Юрыя, мучаніка. Імя Юрый з’яляецца фанетычным варыянтам грэчаскага імені Геóргій. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца за наступніка        св. Пятра – Папу Францішка, які ў гэты дзень адзначыць свае імяны. Падчас хросту ён атрымаў іспанскае імя: Хóрхэ, якое ў нас мáе свой адпаведнік: Георгій (ці Юрый).
  • 25 красавіка (пт) – Таксама, у сувязі з велікоднай актавай, у гэтым годзе няма свята св. Марка, Евангеліста.
  • 26 красавіка (сб) – Заканчэнне Навэнны да Божай Міласэрнасці і 39-я гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся       ў 1986 г. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай атамнай небяспекі.
  • 27 красавіка (нд)Урачыстасць Божай Міласэрнасці                       і заканчэнне велікоднай актавы. Ахвяры на тацу, якія будуць збірацца ў наступную нядзелю падчас усіх імшаў – згодна з распараджэннем кс. біскупа – будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень Дзіцяча-моладзевы Хор Calasanz нашай парафіі адзначыць сваё 20-годдзе. Урачысты канцэрт распачнецца а 13.00 гадз. у Шчучынскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Сардэчна запрашаем раздзяліць гэту радасць з намі! Уваход бясплатны.
  • Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Таксама і ад нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстáння Пана.

Няхай Пасхальная Праўда дапамагае кожнаму з нас знайсці адказы на актуальныя выклікі ў нашым штодзённым жыцці. Пасхальная радасць і яе навізнá, няхай асвятляе і напаўняе ўсе нашы сем’і, месцы працы, вучобы і ўсю нашу Радзіму! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім Вам радасных і спакойных пасхальных святаў!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос! Аллелюя!

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца      на дошцы аб’яў, ці на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і супольную малітву,             а таксама за вашы ахвяраванні.
  • Жадаем усім плённага перажывання Велікоднай актавы                і Пасхальнага перыяду.

Пакінуць адказ