23.05.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /С/

20.04.2025г.

  • Сёння – Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць уключна да 27 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Святыя Імшы сёння ў нашай парафіі а 7:00, у 11:30 і а 18:00.
  • Сёння таксама трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці, таму пасля аб’яваў памолімся малітвай трэцяга дня навэнны, а Вяночак да Божай Міласэрнасці памаліцеся сёння ў зручны для Вас час.

На гэтым тыдні:

  • 21 красавіка (пн) – Велікодны панядзелак. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30.
  • 23 красавіка (ср) праз заступніцтва св. Юрыя мучаніка, будзем маліцца за Папу Францішка ў дзень яго імянінаў, а таксама за Паўсюдны Касцёл.
  • У бліжэйшую пятніцу, 25 красавіка, у сувязі з велікоднай актавай няма посту ад мясных страваў.
  • Наступная нядзеля – 27 красавіка – Урачыстасць Божай Міласэрнасці і заканчэнне велікоднай актавы.

Іншыя аб’явы:

  • У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
  • Таксама ў наступную нядзелю на св. Імшы а 11:30 адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу самая крэатыўная Велікодная паштоўка зробленую ўласнымі рукамі.
  • Ёсць новы, велікодны нумар газеты “Слова Жыцця”. Дзякуем Парафіяльнай Радзе, што ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі заўсёды ў дыяцэзіяльнай газеце віншуеце нас са святамі.
  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў у гэтыя дні ў падрыхтоўцы Літургіі, а таксама ва ўпрыгожванні нашага касцёла да Велікодных святаў. Шчыра Вам дзякуем!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Яніна Даўнецкас. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
  • Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Ад імя нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстáння Пана. Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім Вам радасных і спакойных пасхальных святаў! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос – Аллелюя!

Пакінуць адказ