15.02.2026

Рымскакаталіцкаяпарафія

св.ТэрэзыАвільскайуШчучыне

ДУШПАСТЫРСКІЯАБЯВЫ

ІІІНядзеляВялікагапосту/С/

23.03.2025г.

  1. Сёння распачалася 3-яНядзеляВялікагапосту
  2. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў сёняшні дзень, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі «Caritas» у Беларусі.

Для жадаючых у сакрыстыі можна атрымаць улёткі і падрабязню інфармацыю на тэмат дзейнасці Дабрачыннай арганізацыі «Caritas» у Беларусі, а таксама спосабы дапамогі для гэтай благой справы. Перажываючы Вялікі пост, гэта можа быць адной з формаў рэалізацыі слова міласціна, якую асабліва хочам разваваць падчас гэтага святога часу Посту.

  1. Заўтра 24 сакавіка (пн) не будзе катэхэзы для дарослых. Наступная сустрэча адбудзецца праз тыдзень 31 сакавіка ў панядзелак пасля св. Імшы ў вечары.
  2. 25сакавіка(ат) – УрачыстасцьЗвеставанняПанаіДзеньсвятасціжыцця.

У гэты дзень св. Імшы будуць а 10.00 і 19.00

У нашай парафіі падчас кожнай св. Імшы распачнём малітоўную акцыю Духоўнаеўсынаўленне (паводле асабістага жадання). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог. Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца (дзесятак), добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (яна ёсць на спецыяльнай картцы, якую можна будзе ўзяць 25 сакавіка пасля св. Імшы). Правую частку карткі трэба абавязкова запоўніць дома і прынесці святару ў сакрыстыю. Так робім кожны год. Гэта патрэбна для запісу ў КнізеДухоўнагаўсынаўленнянашай парафіі. Карткі неабходна прынесці да канца месяца.

  1. Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:

Крыжовышлях(Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

а 10.30 (пасля ранішняй св. Імшы),

а 18.15(для дзяцей, моладзі і іх бацькоў);

ПесніЖальбы(Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 15.30.

За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўныадпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

  1. Перад алтаром Укрыжаванага Хрыста знаходзіцца скарбонка, у якую на працягу Вялікага Посту можна складаць ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і ўсе алтары ў нашым касцёле на Пасху.
  2. Нагадваем парадак адведвання хворых на гэтым тыдні:

25 сакавіка (ат) – частка горада ад аўтастанцыідавозера,

29сакавіка (сб) – частка горада ад касцёладаМасласырзавода.

Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.

  1. У межах святкавання Юбілейнага 2025 года, Душпастырствам моладзі Гродзенскай дыяцэзіі арганізуецца пілігрымка моладзі з нашай дыяцэзіі на сустрэчу з Пантыфікам. Святы Айцец запрашае маладых людзей з усяго свету ў Рым, як “пілігрымаў надзеі”. Узрост удзельнікаў – з 18 да 35 гадоў. Выезд з Гродна – 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня. Падрабязную інфармацыю пра выезд можна атрымаць у сакрыстыі. Запісацца можна да 25 сакавіка (уключна).
  2. З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або ў інтэрнэце на старонцы:www.pijary.info
  3. Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім плённага перажывання перыяду Вялікага посту.

Пакінуць адказ