06.03.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на IV-ю Нядзелю Вялікага посту /С/

30.03.2025г.

  • IV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй радасці – Laetare. У рымскай традыцыі з XVI ст. гэта была „нядзеля ружаў”. У гэты дзень Папа Рымскі асвячаў залатую ружу, якую ўручаў асобе, заслужанай у справах Касцёла. У сваю чаргу вернікі, якія збіраліся ў „нядзелю радасці” ў рымскай базыліцы, дарылі адзін аднаму першыя кветкі ружаў, сімвал прыгажосці, болі і цярпення. Адсюль паходзіць ружовы колер літургічнага адзення.
  • Сёння, падчас  св. Імшы а 11:30, у Літургічную Службу Алтара нашай парафіі будуць прынятыя дзевяць новых міністрантаў.
  • Таксама сёння, пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.

З літургічнага календара:

  • 2 красавіка (ср) – увечары, у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 3 красавіка (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень на св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 4 красавіка (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 5 красавіка (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Крыжа, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • Наступная нядзеля – 6 красавіка першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц красавік: малітва аб новых і святых пакліканнях да святарскага жыцця, а таксама аб ласцы трываласці і адвагі для ўсіх пакліканных.
  • Як было ўжо абвешчана раней, у кожную першую нядзелю месяца, падчас св. Імшы а 10:00 ёсць магчымасць асвячаць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой.

Іншыя аб’явы:

  • 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Папа Францішак прызначыў Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь. Дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў нашай краіне стаў ксёндз прэлат Іньяцыё Чэффаліа. Новапрызначаны Апостальскі нунцый паходзіць з Італіі, да гэтага часу працаваў у дыпламатычных місіях у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу, у Дзяржаўным Сакратарыяце ў Ватыкане і ў Венесуэле.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 7-га па 9-га красавіка, Дзень споведзі запланаваны на апошні дзень рэкалекцый – 9 красавіка (серада).
  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:40 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі.
  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Лукашэвіч Тэрэса. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ