15.02.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на IIІ-ю Нядзелю Вялікага посту /С/

23.03.2025г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.
  • Сёння свой Дзень Нараджэння адзначае брат Павел Пастушын SP. Падчас св. Імшы а 11:30 будзем маліцца ў яго інтэнцыі.

З літургічнага календара:

  • 25 сакавіка (ат)Урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця.

У нашай парафіі распачнём 9-ці месячную малітоўную акцыю Духоўнае ўсынаўленне (па асабістым жаданні). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог. Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца, добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (яна ёсць на спецыяльнай картцы, якую можна будзе ўзяць 25 сакавіка пасля св. Імшы). Правую частку карткі трэба будзе запоўніць дома і прынесці святару ў сакрыстыю для запісу ў Кнізе Духоўнага ўсынаўлення нашай парафіі. У гэты дзень св. Імшы будуць а 9:00 і ў 18:30.

  • У наступную нядзелю 30 сакавіка падчас св. Імшы а 11:30 ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі будуць прынятыя дзевяць новых міністрантаў.
  • Таксама ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар. Сардэчна запрашаем!

Іншыя аб’явы:

  • Сёння апошні дзень, каб у сакрыстыі запісаць хворых парафіян, якія жадаюць перад святам паспавядацца, прыняць Св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.  
  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:40 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем

маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.

  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі. Ёсць таксама новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Фурдак Сяргей. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ