06.03.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ Нядзелю Вялікага посту /С/

16.03.2025 г.

  • Сёння распачалася 2 Нядзеля Вялікага посту. У Касцёле трывае навэнна да св. Юзафа, Абранніка НПМ.
  • 18 сакавіка (ат)Успамін св. Кірыла Ерузалéмскага, біскупа     і доктара Касцёла іапошні дзень навэнны да св. Юзафа.
  • 19 сакавіка (ср)Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Гэта — абавязковая ўрачыстасць. Кожны вернік мае абавязак           у гэты дзень удзельнічаць у св.Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле    а 10.00 і 19.00. Гэта таксама дзень імянінаўксяндза арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска — Магілёўскага. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх імяніннікаў, хто носіць імя святога ў розных фанетычных варыянтах: Юзаф, Іосіф, Язэп, Осіп, ці жаночае: Юзэфа.
  • Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:

а 10.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 18.15 (для дзяцей, моладзі і іх бацькоў)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 15.30.

За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

  • Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю 23 сакавіка, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas у Беларусі.
  • Перад алтаром Укрыжаванага Хрыста знаходзіцца скарбонка,       у якую на працягу Вялікага Посту можна складаць ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і ўсе алтары            ў нашым касцёле на Пасху.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем набываць      і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікая просьба, каб да сённяшняга дня (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але перад святам Пасхі жадаюць прыняць святыя сакрамэнты.
  • Нагадваем парадак адведвання хворых:

18 сакавіка (ат) – з 11.30 – Плянты, Старыя Гернікі і Даўлюдаўшчына.

19 сакавіка (ср) – з 11.30 – Рэзы і Руткевічы.

20 сакавіка (чц) – з 11.30 – Навасёлкі і Янчукі.

21 сакавіка (пт) – з 11.30 – Буйвічы і Тур’я.

22 сакавіка (сб)11.30 – Тапілішкі і г. Шчучын вуліцы: Рудога, Паўднёва-Заходняя, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле Цудаў”.

25 сакавіка (ат) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.

29 сакавіка (сб) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”.

Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.

  • У межах святкавання Юбілейнага 2025 года, Душпастырствам моладзі Гродзенскай дыяцэзіі арганізуецца пілігрымка моладзі          з нашай дыяцэзіі на сустрэчу з Пантыфікам. Святы Айцец запрашае маладых людзей з усяго свету ў Рым, як “пілігрымаў надзеі”. Узрост удзельнікаў – з 18 да 35 гадоў. Выезд з Гродна – 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня. Падрабязную інфармацыю пра выезд можна атрымаць у сакрыстыі. Запісацца можна да 25 сакавіка (уключна).
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або ў інтэрнэце на старонцы:www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім плённага перажывання перыяду Вялікага посту.

Пакінуць адказ