06.03.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на IІ-ю Нядзелю Вялікага посту /С/

16.03.2025г.

  • Ахвяраванні, сабраныя сёння на тацу, будуць прызначаны, у якасці дапамогі, для далейшага будаўніцтва касцёла ў мікрараёне паўднёвым (парафія св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка).
  • Сёння пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў. Запрашаем!

З літургічнага календара:

  • 19 сакавіка (ср)Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НПМ. Гэта – абавязковая ўрачыстасць. Кожны вернік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы. Гэта таксама дзень імянінаў ксяндза арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
  • 23 сакавіка (ндз) – свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць брат Павел Пастушын SP. Падчас св. Імшы а 11:30 будзем маліцца ў яго інтэнцыі.

Іншыя аб’явы:

  • Вялікая просьба, каб з сённяшняга дня і да наступнай нядзелі, 23 сакавіка, (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія жадаюць перад святам паспавядацца, прыняць Св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.  
  • Ахвяраванні складзеныя ў наступную нядзелю на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі. У сувязі з гэтым, у канцы касцёла са століка можна ўзяць з сабой улёткі з падрабязнай інфармацыяй аб гэтай дабрачыннай арганізацыі.
  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

 Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

 у 9:40 (пасля ранішняй св. Імшы)

 а 17:00 для школьнікаў

 і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

 Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі. Ёсць таксама новы нумар часопіса “Ave Maria”.
  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці: Якімовіч Галіна, Пецюк Часлаў і Мацюк Ганна. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ