06.03.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на І-ю Нядзелю Вялікага посту /С/

09.03.2025г.

  • Сённяперажываем І-ю Нядзелю Вялікага посту.

У гэты перыяд заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9:40 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17:00 для школьнікаў

і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.

З літургічнага календара:

  • 10 сакавіка (пн) – распачнем навэнну да св. Юзафа. Кожны дзень на працягу 9-ці дзён напрыканцы св. Імшы будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа.
  • 12 сакавіка (ср) – увечары, у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 13 сакавіка (чц)дванаццатая гадавіна абрання Папы Францішка на пасаду св. Пятра. У гэты дзень будзем маліцца за пантыфіка, каб Бог захаваў яго ў здароўі на наступныя гады апостальскага служэння.
  • У наступную нядзелю, 16 сакавіка, гамілію на ўсіх св. Імшах прамовіць кс. Дзмітрый Леўчык, пробашч парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка (паўднёвы раён). Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень будуць прызначаны для далейшага будаўніцтва Касцёла ў гэтым раёне.

Іншыя аб’явы:

  • У наступную нядзелю пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў. Запрашаем!
  • Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна складаць у сакрыстыі.
  • На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі. Ёсць таксама новы нумар дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.
  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ