Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VIII-ю Звычайную Нядзелю /С/
02.03.2025 г.
- Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб ласцы навяртання і сапраўднага паяднання з Богам і бліжнімі для непрактыкуючых вернікаў.
- Таксама сёння на прыканцы св. Імшы а 10:00 гадз., згодна з адной з прапаноў, зробленых падчас Каляды, будзе асвечана прынесеная вернікамі вада.
З літургічнага календара:
- 4 сакавіка (ат) – свята св. Казіміра, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі.
- 5 сакавікі (ср) – Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту. Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам а 9:00 і ў 18:30.
Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння, а таксама часам для асабістых пастановаў і духоўнай падрыхтоўкі да Пасхі. Згодна з адным з касцёльных наказаў, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.
Нагадваем, што ўстрыманне ад мясных страваў абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ва ўсе пятніцы на працягу ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць ці актава. Абавязак устрымання ад мясных страў не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страў.
У Папяльцовую сераду для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мясных страваў, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў.
- 6 сакавіка (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень на св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
- 7 сакавіка (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 8 сакавіка (сб) – успамін св. Фаўстына Мігеза, іспанскага законніка з Ордэна піяраў. Таксама ў суботу адзначаем Міжнародны жаночы дзень. Будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын.
Іншыя аб’явы:
- У сувязі з тым, што на першую сераду месяца прыпадае Папялец, св. Імша складковая аб здароўе і патрэбныя ласкі праз застумніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца праз тыдзень, у сераду 12 сакавіка.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
у 9:40 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17:00 для школьнікаў
і ў 19:00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17:30.
- Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі плануюцца 7 – 9 красавіка.
- Нагадваем, што сёлета плануецца далейшы рамонт цаглянага муру каля касцёла. Ахвяраванні на неабходныя матэрыялы можна скласці ў сакрыстыі.
- На прыканцы касцёла, на століку, знаходзяцца велікодныя паштоўкі.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Пуйдак Генадзій. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
- Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
