06.03.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

VІІІ Звычайную Нядзелю /С/

02.03.2025г.

  • Сёння 2 сакавіка (нд) – у нашай парафіі вітаем гасцей: Сёстры шарыткі і моладзь, якія пасля аб’яваў наблізяць нам гісторыю цудадзейнага медаліка. Будзе магчымасць атрымаць медалік, набыць кнігі, брашуры і такім чынам падтрымаць развіццё гэтай важнай ініцыятывы – распаўсюджванне цудадзейнага медаліка,      як знаку з неба і ўказальніка шляху да неба.
  • Сёння першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца  (-лася) выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва аб плённым перажыванні перыяду Вялікага посту і парафіяльных рэкалекцый, а таксама                аб навяртанні непрактыкуючых вернікаў і аб іх сапраўдным паяднанні з Богам і бліжнімі.

  • 4 сакавіка (ат)Свята св. Казіміра, каралевіча, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі і апошні дзень запустаў і карнавальнага тыдня. На нашай зямлі гэты дзень называлі «блінным днём»              і смажылі бліны. Гэта апошні дзень, калі ладзіліся вясёлыя і гучныя забавы.
  • 5 сакавіка (ср) Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту.

Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам а 10.00 і а 19.00.

Нагадваем, што Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння,              а таксама часам для асабістых пастановаў і духоўнай падрыхтоўкі да Пасхі.

Пакаянне  выражаецца  ў  шматлікіх  формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну. Згодна з адным з касцёльных наказаў,        у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу            ў забавах. Нагадваем, што ўстрыманне ад мясных страваў абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ва ўсе пятніцы на працягу ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць ці актава. Абавязак устрымання ад мясных страў         не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў            з жывёльнага тлушчу да страў.

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мясных страваў, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў, а якасны пост — з 14-ці гадовага ўзросту да канца жыцця.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці ўчыніць гэта па аб’ектыўных прычынах (напр. супольнае харчаванне ў школе, у шпіталі, падчас службы ў войску    і г.д.). Вернікі могуць таксама дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя формы пакаяння.

Вялікі пост закончыцца св. Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер, пасля будзе трываць Пасхальны Трыдуум. Вялікдзень у гэтым годзе будзем святкаваць 20 красавіка.

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:

пасля св. Імшы а 10.00.

а 18.15 (для дзяцей і моладзі, а таксама для і іх бацькоў)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 15.30.
  • 6 сакавіка (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша а 19.00.
  • 7 сакавіка (пт) – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • 8 сакавіка (сб) – Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень падчас св. Імшаў асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын              і жанчын. Жаночы дзень – адно з дзяржаўных свят, якое глыбока ўкаранілася ў культуры нашага народу і вельмі часта яно адзначаецца ў Вялікі пост. У гэты дзень вернікі маюць асаблівую прычыну маліцца праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, апякункі ўсіх дзяўчын і жанчын. Безумоўна, не парушым дух Вялікага посту, павіншаваўшы дарагіх жанчын і з’еўшы кавалак смачнага торта. Але, удзел ці арганізацыя ў гэты дзень гучнай забавы, звязанай са злоўжываннем алкаголю і вечарынамі (г.зн. з гучнай музыкай і танцамі), несумненна, будзе парушэннем 4-а касцёльнага наказу, які гучыць так:“Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах”. Таму, віншуйма дзяўчын і жанчын, але памятайма пра характар Вялікага посту.
  • З 9 сакавіка (нд) перад алтаром Св. Крыжа будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна будзе складаць свае ахвяраванні на кветкі ў Божую Грабніцу і ўпрыгожанне алтароў у нашым касцёле            на Пасху.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца          на дошцы аб’яваў або на  інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім плённага распачацця перыяду Вялікага посту!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ