23.05.2025

Тэкст: Ксёндз Аляксандр Амяльчэня, vaticannews.va / Catholic.by

Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

20 лютага 2025 года ў Дзяржсакратарыяце адбылася сустрэча беларускіх біскупаў з кардыналам П’етра Паралінам.

Мы падрабязна абмеркавалі актуальную сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням узаемадзеяння з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнаму дыялогу – паведаміў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі.

Запланаваная на 21 лютага 2025 года сустрэча з Папам Францішкам была адкладзена з прычыны шпіталізацыі Пантыфіка. Беларускія іерархі перадалі праз кардынала Параліна запэўненні ў малітоўнай падтрымцы Святога Айца ад усіх вернікаў Беларусі.

Візіт беларускіх біскупаў працягнецца да 22 лютага 2025 года і ўключае шэраг важных сустрэч.

Пакінуць адказ