17.06.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на VII-ю Звычайную Нядзелю /С/

23.02.2025 г.

  • Сёння пасля св. Імшы а 11:30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі ў нашай парафіі. Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызнáчаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

З літургічнага календара:

  • 25 лютага (ат)Каласансаўскі дзень. У гэты дзень праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Сардэчна запрашаем.
  • 26 лютага (ср) успамін св. Паўлы Монталь, заснавальніцы супольнасці сясцёр піярак.
  • 1 сакавіка (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на моладзевую Адарацыю, якая распачнецца прыкладна ў 19:15
  • Наступная нядзеля – 2 сакавіка першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб ласцы навяртання і сапраўднага паяднання з Богам і бліжнімі для непрактыкуючых вернікаў.

Іншыя аб’явы:

  • Адной з прапаноў, зробленых падчас Каляды, была просьба хаця б раз на месяц асвячаць у касцёле ваду, якую заўсёды можна было б забраць дадому. У сувязі з гэтай прапановай, у кожную першую нядзелю месяца, пачынаючы з наступнага тыдня, падчас святой Імшы а 10:00 будзе давацца такая магчымасць. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой.
  • Ёсць новы нумар часопіса газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ