17.06.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

VІІ Звычайную Нядзелю /С/

23.02.2023 г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 25 верасня (ат)Каласансаўскі дзень.У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў. Падчас св. Імшаў а 10.00 і а 19.00 будзем маліцца і выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Запрашаем асабліва настаўнікаў і школьнікаў!
  • 1 сакавіка (сб) Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля Святых Імшаў.

У гэты дзень у касцёле ў Каменцы адбудзецца св. Імша за кс. прэлата Юзафа Грасэвіча, які адышоў у вечнасць 25 гадоў таму.

Некалькі словаў пра гэтага святара. У тыя часы, ён многіх хрысціў              і шлюбаваў калі ў Шчучыне быў закрыты касцёл.

Кс. Юзаф Грасэвіч вельмі добра ведаў благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцьку – спаведніка святой с. Фаўстыны Кавальскай і вучыўся яго жыццёваму прыкладу.          3 сакавіка 1942г. у Вільні разам з іншымі святарамі быў арыштаваны і высланы          ў Сібір. Знаходзіўся ў лагеры ў Правенішках, потым у Комі. Пасля смерці Сталіна вярнуўся ў касцёл у Новай Рудзе. Абслугоўваў некалькі парафій. Удзельнічаў                   у заснаванні законніцкай супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці. Прычыніўся да захавання і ўратавання ад знішчэння першага цудатворнага абраза Езуса Міласэрнага, напісанага паводле ўказанняў св. Фаўстыны па выразным пажаданні самога Езуса Хрыста, які цяпер знаходзіцца ў Вільні. Aдышоў у вечнасць 1 сакавіка 2000г. Пахаваны каля касцёла ў Каменцы, у абарону якога рашуча стаяў усё жыццё.

Вельмі добры прыклад веруючага і вернага хрысціяніна і святара. Пачатак св. Імшы а 12.00. Кс. пробашч сардэчна запрашае.

  • Наступная нядзеля (2 сакавіка) – гэта першая нядзеля месяца.Пасля       св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту               і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва аб плённым перажыванні перыяду Вялікага посту і парафіяльных рэкалекцый, а таксама                аб навяртанні непрактыкуючых вернікаў і аб іх сапраўдным паяднанні      з Богам і бліжнімі.

  • У 2030 годзе будзе адзначацца 200-я гадавіна аб’яўленняў Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ. У сувязі з гэтым юбілеем па ініцыятыве ксяндзоў місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля і сясцёр Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці (сясцёр шарытак)

Распачалася і трывае Навэнна да Маці Божай Цудоўнага медаліка. Паколькі пасланне, якое абвясціла Маці Божая ў 1830 годзе, і Яе медалік — актуальныя ва ўсе часы і асабліва сёння, Каталіцкія Біскупы ў Беларусі ахвотна падтрымліваюць гэтую ініцыятыву. Падчас Навэнны, якая будзе працягвацца да 2030 года, сёстры і іх прадстаўнікі  наведваюць парафіі      і бліжэй знаёміць вернікаў з пасланнем Беззаганнай Панны Марыі. Божая Маці нагадвае нам пра свой удзел у збаўчай місіі Хрыста, і напамінам гэтага з’яўляецца медалік. Пра гэта сведчыць яго сімволіка, якая паказвае, што Беззаганная Панна Марыя – частка таямніцы Хрыста і Касцёла. Такім чынам, медалік — гэта знак асаблівай апекі Багародзіцы над кожным, хто яго носіць, на шляху да збаўлення. Варта прыгадаць аб гэтым у наш неспакойны час, калі ў свеце існуе так шмат фізічных і духоўных пагроз для чалавека.

Таму, у наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем прымаць гасцей: Сёстры шарыткі, якія наблізяць нам гісторыю цудадзейнага медаліка. Будзе магчымасць атрымаць медалік, набыць кнігі, брашуры і такім чынам падтрымаць развіццё гэтай важнай ініцыятывы – распаўсюджванне цудадзейнага медаліка, як знаку з неба і ўказальніка шляху да Неба.

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • У сакрыстыі можна набываць розныя дэвацыяналіі, а таксама ёсць яшчэ штодзённікі на гэты год з тэкстамі са св. Пісання на кожны дзень. Многія цікавіліся. Ужо шмат разышлося, але яшчэ можна набыць. Запрашаем!
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ