17.06.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на VI-ю Звычайную Нядзелю /С/

16.02.2025 г.

З літургічнага календара:

  • 22 лютага (сб)свята катэдры св. Пятра Апостала. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за Папу Францішка і ўвесь Паўсюдны Касцёл.
  • Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю 23 лютага будуць прызнáчаныя, на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • Заўтра, 17 лютага, у 19.15 пасля каляднага перапынку ўзновіцца катэхеза для дарослых.
  • У наступную нядзелю 23 лютага пасля св. Імшы а 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі прыступяць да Першай Св. Камуніі ў нашай парафіі. Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
  • Учора закончылася душпастырскае наведванне сем’яў нашай парафіі. 448 сям’і прыняло ў гэтым годзе нас па калядзе. Гэта на 74 сям’і больш чым у мінулым, 2024г. Дзякуем за разуменне сэнсу душпастырскага наведвання сем’яў, за ахвяраванні і пачастункі. Дзякуем таксама за цікавыя пытанні і розныя прапановы. Будзем паступова разбіраць іх або ў межах нядзельных казанняў, або ў рамках душпастырскіх аб’яў.
  • Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria”.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці: Ашурка Лілія і Ясінскі Іосіф. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ