
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V-ю Звычайную Нядзелю /С/
09.02.2025 г.
З літургічнага календара:
- 10 лютага (пн) – успамін св. Схалястыкі, панны.
- 11 лютага (ат) – успамін НПМ з Люрда і Сусветны дзень хворых. Будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас святых Імшаў адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту намашчэння хворых. Заахвочваем да ўдзелу людзей хворых і ў старэйшым узросце.
- 14 лютага (пт) – свята святых Кірыла, манаха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
Іншыя аб’явы:
- Чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў адбудзецца ў суботу, 15 лютага, пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00 гадз).
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 10 лютага (пн) з 18:00 вул. Наватарская і Шырокая; з 19:00 вул. Акадэмічная;
– 11 лютага (ат) з 19:00 вул. Воранаўская;
– 12 лютага (ср) з 18:00 вул. Радніковая; з 19:00 вул. Ціхая і Фермерская;
– 13 лютага (чц) з 18:00 вул. Чабаровая; з 19:00 вул. Пасялковая;
– 14 лютага (пт) з 18:00 вул. Балтыйская, Парніковая, Дружная, Фізкультурная; з 19:00 вул. Святочная і Жнівеньская;
– 15 лютага (сб) з 12:00 вул. Крыштальная, Жураўліная, Першацветная, Ліпеньская, Вераснёвая, Хлебная, Чэрвенская, Акруговая, Зорная, Тракельская, Мірная
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Сцефановіч Ядвіга. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…