
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V Звычайную Нядзелю /С/
09.02.2025 г.
- 10 лютага (пн) – Успамін св. Схалястыкі, панны.
- (ат) – Успамін НПМ з Лурда і Сусветны дзень хворых. Асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас св. Імшаў а 10.00 і 19.00 будзе ўдзяляцца сакрамэнт намашчэння хворых.
У сувязі з гэтым, варта нагадаць усім нам пра сакрамэнт намашчэння хворых.
Сакрамэнт намашчэння хворых да гэтага часу блытаюць з віятыкам, са св. Камуніяй, якая ўдзяляецца “на шлях у вечнасць” тым, хто памірае або знаходзіцца ў небяспецы смерці. Таму, некарэктна называць яго“апошнім намашчэннем”. Гэта не адно і тое ж. Як вучыць нас Катэхізіс Каталіцкага Касцёла: «Першая ласка сакрамэнту намашчэння хворых — гэта ласка ўмацавання, супакою і адвагі, каб пераадольваць цяжкасці, звязаныя з цяжкай хваробай або саслабленасцю сталага ўзросту». Касцёл, аказваючы асаблівую дапамогу хвораму, веруючаму чалавеку ў сакрамэнце намашчэння хворых, не дае аздараўляльных лекаў, але ўмацоўвае яго асаблівымі ласкамі, каб ён мог па-хрысціянску перажываць свой стан. Намашчэнне хворых з’яўляецца “сакрамэнтам стану хваробы”. Памятаем, што збаўляе не хвароба, а Хрыстус, з якім чалавек сустракаецца ў духу веры праз сакрамэнтальнае намашчэнне. Такім чынам, гэты сакрамэнт мае заданне падтрымаць духоўна і цялесна чалавека. Таму, гэты сакрамэнт могуць прыняць людзі перад аперацыяй, у сталым узросце, хворыя, чыя слабасць абвастраецца. Гэта таксама тычыцца людзей, якія, як чытаем у Кодэксе кананічнага права, «пасля выздараўлення зноў цяжка захварэлі або калі падчас той жа хваробы небяспека становіцца больш сур’ёзнай». Для прыняцця гэтага сакрамэнту няма ўзрóставых крытэрыяў, але ўсе, хто мае патрэбу яго прыняць, павінны быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. без цяжкага граху.
- 13 лютага (чц) – Фáцімскі дзень у нашай прафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. распачнецца адарацыя. У 18.15 – супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 19.00 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фáцімскае набажэнства.
- 14 лютага (пт) – Свята святых Кірыла, манаха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
- 15 лютага (сб) – Успамін бл. Мíхала Сапоцькі, святара, спавéдніка святой с. Фаўстыны Кавальскай. А 10.00 будзе св. Імша ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай парафіі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам плённага новага тыдня!