17.06.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ІV-ю Звычайную Нядзелю /С/

02.02.2025 г.

  • Сёння свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай). На пачатку кожнай св. Імшы адбываецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што па-за св. Імшой грамнічныя свечкі не благаслаўляюцца.
  • З нагоды першай нядзелі месяца пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц люты: малітва аб узросце адказнасці ўсіх вернікаў за свае парафіі і касцёлы.
  • Таксама сёння ў Касцёле адзначаецца дзень кансэкраванага жыцця. Молімся за манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Пану Богу і Касцёлу. Ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаныя на ўтрыманне ўбогіх і кляўзуровых кляштараў.
  • Пасля св. Імшы а 11:30 (сёння) адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар, а таксама Калядны тэатральны паказ (Батлейка), падрыхтаваны групай наймалодшых парафіянаў з Крупава, з уласнай праграмай святочных песень.

З літургічнага календара:

  • 3 лютага (пн)успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Напрыканцы св. Імшаў а 9:00 і 18:30 адбудзецца благаслаўленне свечак святога Блажэя. Штогод, у гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі падчас благаслаўлення, якое дзякуючы нашай веры ў Бога і заступніцтву святога Блажэя, ахоўвае вернікаў ад хваробаў горла і ад усялякага зла.
  • 5 лютага (ср)успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. На прыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады. Увечары ў гэты дзень у 18:30 адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 6 лютага (чц)успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 7 лютага (пт)першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

Іншыя аб’явы:

  • Расклад каляды на гэты тыдзень:

– 3 лютага (пн) з 18:00 вул. Рэспубліканская д. 11;

– 4 лютага (ат) з 18:00 вул. Рэспубліканская д. 21; з 19:30 вул. Рэспублік. д. 9;

– 6 лютага (чц) з 18:00 вул. Рэспублік. д. 15; з 19:30 вул. Рэспублік. 17 і 19;

– 7 лютага (пт) з 19:00 вул. Радасная і Калядная;

– 8 лютага (сб) з 12:00 вул. Прамысловая, Прыгарадная, Геалагічная, Інжынерная, Дзітвянская

  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ