17.06.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

IV Звычайную Нядзелю /C/

02.02.2025 г.

  • Сёння 2 лютага Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай) і Сусветны дзень малітвы за кансэкраваныя асобы. Сёння  падчас усіх св. Імшаў благаслаўляюцца грамнічныя свечкі. Па-за св. Імшой грамнічныя свечкі не благаслаўляюцца. Сёння молімся за ўсе манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў Паўсюдным Касцёле. Ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаныя на ўтрыманне бедных і кляўзуровых кляштараў.

Сёння – першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва ў інтэнцыі новых парафіяльных супольнасцей і касцёлаў, якія будуюцца ў нашай дыяцэзіі і аб адказнасці вернікаў за свае парафіі і касцёлы, аб добрых свецкіх супрацоўніках.

Сёння развітваемся з батлейкай.  

  • 3 лютага (пн)Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Напрыканцы св. Імшаўадбудзецца благаслаўленне свечак святога Блажэя. Штогод, у гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі падчас благаслаўлення, якое дзякуючы нашай веры ў Бога і заступніцтву святога Блажэя, ахоўвае вернікаў ад хваробаў горла і ад усялякага зла.
  • 5 лютага (ср)Успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.

Напрыканцы св. Імшаўадбудзецца благаслаўленне хлеба і вады

св. Агаты. Хлеб і ваду для благаслаўлення трэба прынесці.

  • (чц)Успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша ў 18.30.
  • 7 лютага (пт)Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • У сакрыстыі можна набываць свечкі на ўспамін св. Блажэя, а таксама прыгожыя абразікі з выявай св. Агаты і малітвай праз яе заступніцтва. Ёсць таксама штодзённікі на 2025 г. са словам Божым на кожны дзень (многія цікавіліся, ці будуць?). Ёсць, таму заахвочваем да набывання. Таксама ёсць яшчэ календары на бягучы 2025 год і іншыя дэвацыяналіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ