12.12.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ІІI-ю Звычайную Нядзелю /С/

26.01.2025 г.

  • Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Нядзеля Божага слова.
  • У нашай краіне праходзяць сёння Выбары. Таму памятайма аб сваім праве і грамадзянскім абавязку прагаласаваць, а таксама аб малітве ў інтэнцыі Божай апекі для ўсёй нашай Радзімы.

З літургічнага календара:

  • 27 студзеня (пн)успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
  • 28 студзеня (ат)успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • 29 студзеня (ср)успамін бл. Баляславы Лямэнт, панны.
  • 31 студзеня (пт)успамін св. Яна Боско, святара.
  • 1 лютага (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на моладзевую Адарацыю, якая распачнецца прыкладна ў 19:15
  • Наступная нядзеля – 2 лютага Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай) і першая нядзеля месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за кансэкравáныя асобы г. зн. за тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Пану Богу і Касцёлу. Пасля  св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц люты: малітва аб узросце адказнасці ўсіх вернікаў за свае парафіі і касцёлы.
  • У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што свечкі благаслаўляюцца толькі новыя і выключна напачатку святой Імшы! Таму, не варта спазняцца! Па-за св. Імшой грамнічныя свечкі не благаслаўляюцца.
  • Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю будуць прызнáчаныя на ўтрыманне ўбогіх і кляўзуровых кляштараў.

Іншыя аб’явы:

  • У наступную нядзелю, 2 лютага, пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар. Сардэчна запрашаем!
  • Таксама ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 11:30 у касцёле адбудзецца Калядны тэатральны паказ (Батлейка), падрыхтаваны групай наймалодшых парафіянаў з Крупава, з уласнай праграмай святочных песень. Запрашаем прыняць удзел у гэтым святочным мерапрыемстве.
  • У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Расклад каляды на гэты тыдзень:

– 27 студзеня (пн) з 18:00 вул. Пралыгіна д. 6; з 19:30 вул. Пралыгіна д. 8 і 10

– 28 студзеня (ат) з 18:00 вул. Пралыгіна д. 6/2; з 19:30 вул. Пралыгіна д. 10/2

– 29 студзеня (ср) з 18:00 вул. Прал. д. 22; з 19:30 вул. Прал. д. 12а, 14, 14/1 і 16

– 30 студзеня (чц) з 18:00 вул. Пралыгіна д. 20; з 19:30 вул. Пралыг. д. 18, 24 і 30

– 31 студзеня (пт) з 18:00 вул. Пралыгіна д. 32; з 20:00 вул. Пралыг. д. 40 і 42

– 1 лютага (сб) з 12:00 вул. Рэспубліканская д. 3, 5 і 7

  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Барысевіч Данута. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ