12.12.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІІ Звычайную Нядзелю /С/

26.01.2025 г.

  • Сёння ў Каталіцкім Касцёле ў ІІІ-ю Звычайную нядзелю адзначаецца Нядзеля Божага слова, каб Божы народ узрастаў   «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання».

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай.Памятайма таксама ў сваіх малітвах пратых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі.

  • Сёння важны дзень у нашай дзяржаве – выбары Прэзідэнта Беларусі. Таму, памятайма пра сваё права і грамадзянскі абавязак каб прагаласаваць, а ў касцёле – памаліцца за нашыя сем’і і будучыню нашай Радзімы.
  • 27 студзеня (пн)Успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. Заўтра, пасля каляднага перапынку ўзновіцца катэхеза для дарослых. Сардэчна запрашаем пасля вячэрняй св. Імшы ў 19.45.
  • 28 студзеня (ат)Успамін св. Тамаша Аквінскага, святара, доктара Касцёла.
  • 29 студзеня (ср)Успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.
  • 31 студзеня (пт)Успамін св. Яна Боско, святара.
  • 1 лютага (сб) 11-я гадавіна біскупскага пасвячэнняарцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Памятайма пра мітрапаліта ў сваіх малітвах. Таксама, гэта першая субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля св. Імшаў.
  • 2 лютага (нд) Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай) і Сусветны дзень малітвы за кансэкраваныя асобы. Падчас усіх св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што благаслаўляюцца новыя свечкі і выключна падчас святой Імшы! (г.зн. благаслаўленне свечак і св. Імша ў гэты дзень – гэта адно цэлае). У гэты дзень таксама будзем маліцца за манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў Паўсюдным Касцёле.

У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаныя на ўтрыманне ўбогіх і кляўзуровых кляштараў.

Наступная нядзеля – гэта першая нядзеля месяца.Пасля            св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва ў інтэнцыі новых парафіяльных супольнасцей і касцёлаў, якія будуюцца ў нашай дыяцэзіі і аб адказнасці вернікаў за свае парафіі і касцёлы, аб добрых свецкіх супрацоўніках.

2-га лютага ўжо развітаемся з батлейкай.  

  • На гэтым тыдні завяршылася сёлетняе наведванне сем’яў нашай парафіі (каляда). 317 сям’яў нашай парафіі адчынілі дзверы сваіх дамоў для святароў і дыякана. Вялікі дзякуй усім тым, хто са шчырым сэрцам нас прымаў. Дзякуем за разуменне сэнсу душпастырскага наведвання сем’яў, за размовы і пытанні, за ахвяраванні і пачастункі. Няхай добры Бог аддзячыць Вам за адкрытыя і шчырыя хрысціянскія сэрцы! 
  • У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай Грамнічнай і на ўспамін св. Блажэя, а таксама іншыя дэвацыяналіі. Ёсць яшчэ календары на бягучы год.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за супольную, нядзельную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ