
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ-ю Звычайную Нядзелю /С/
19.01.2025 г.
- З 18-га па 25-га студзеня ў Каталіцкім Касцёле перажываем Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама і ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- Сённяшнія ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- 21 студзеня (ат) – Успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 24 студзеня (пт) – Успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі. Памятайма ў асабістых малітвах аб каталіцкіх журналістах.
- 25 студзеня (сб) – Свята навяртання св. Паўла, апостала ізаканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
- 26 студзеня (нд) – Важны дзень у нашай краіне – выбары Прэзідэнта Беларусі. Таму, памятайма пра свой грамадзянскі абавязак каб прагаласаваць, а ў касцёле памаліцца за Радзіму і нашу будучыню, бо Бог выбраў нас жыць у гэты час.
- У сакрыстыі можна набываць календары на 2025 г., абразы, крыжы, свечкі, бібліі і іншыя дэвацыяналіі.
- У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў (каляда). Запісваем жыхароў з усіх дамоў на вул. Пушкіна (там, дзе святар яшчэ не быў). Увага! Які дом з вул. Пушкіна не аб’явілі (бо магчыма яшчэ не запісаліся жыхары), будзем ужо званіць асабіста і дамаўляцца: у які дзень і а якой гадзіне на гэтым тыдні святар прыйдзе з душпастырскім візітам.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ СЕМ’ЯЎ
Расклад на тыдзень:
- · 20 студзеня (панядзелак):
з 17.00: вул. Пушкіна д.1, д.3.
- (аўторак):
з 17.00: вул. Пушкіна д.4., д.30а.
- 22 студзеня (серада):
з 17.00: вул. Пушкіна д.32, д.34.
З душпастырскімі аб’явамі і раскладам душпастырскага наведвання сем’яў можна азнаёміцца на дошцы аб’яў. На нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо або на нашай старонцы ў інстаграме:@shchuchyn_piarist (Шчучын-Піяры) расклад каляды абнавіцца ў сувязі з тым, колькі сёння парафіян запішацца на каляду.
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную нядзельную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!