
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІ-ю Звычайную Нядзелю /С/
19.01.2025 г.
- У Каталіцкім Касцёле трывае Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама сёння, пасля вячэрняй св. Імшы,адбудзецца Аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў Катэхезы для дарослых
З літургічнага календара:
- 21 студзеня (ат) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 24 студзеня (пт) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.
- 25 студзеня (сб) – свята навяртання св. Паўла, апостала і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
- 26 студзеня (нд) – у Каталіцкім Касцёле ў ІІІ-ю звычайную нядзелю адзначаецца Нядзеля Божага слова, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання».
Іншыя аб’явы:
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 20 студзеня (пн) з 17:00 вул. Прытыцкага д. 6/1; з 19:30 вул. Прытыцкага д. 6/2
– 21 студзеня (ат) з 17:00 вул. Прытыцкага д. 6/3; з 19:30 вул. Пралыгіна д. 4 і 4а
– 22 студзеня (ср) з 17:30 вул. Пралыгіна д. 1 і 3; з 19:30 вул. Пралыгіна д. 7 і 9
– 23 студзеня (чц) з 19:30 вул. Пралыгіна д. 17
– 24 студзеня (пт) з 19:30 вул. Пралыгіна д. 15
– 25 студзеня (сб) з 12:00 вул. Пралыгіна д. 11 і д. 13
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці: Рум Тадэвуш і Данэйка Ірэна. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…