
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Свята Хросту Пана /С/
12.01.2025
- Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). Сёння, памятайма ў малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных.
- 13 студзеня (пн) – Фацімскі дзень у нашай прафіі.А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. У 18.15 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 19.00 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства.
- 17 студзеня (пт) – Успамін св. Антонія, абата.
- З 18-га па 25-га студзеня ў Каталіцкім Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- У наступную нядзелю 19 студзеня, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама, у наступную нядзелю 19 студзеня ў Гродне адбудзецца сустрэча членаў Апостальскага малітоўнага руху “Маргарытка”, якія малітоўна апякуюцца духоўнымі асобамі. Хто з удзельнікаў гэтага малітоўнага руху хацеў бы прыняць удзел у гэтай сустрэчы, трэба сёння пасля св. Імшы запісацца ў сакрыстыі.
- Просім, каб да пятніцы (17 студзеня) уключна запісвацца на каляду жыхарам вул. Пушкіна, або прынесці спісы з дому ці пад’едзу.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ ПАРАФІЯН
Расклад на тыдзень:
- (аўторак):
з 17.00: вул. Будаўнікоў д.7, д.9, д.11.
з 19.00: вул. Будаўнікоў д.15, д.17.
з 20.00: вул. Рудога д.1, д.3.
- 15 студзеня (серада):
з 17.00: вул. Рудога д. 5, д.7, д.15, д.17, д.19.
- 16 студзеня (чацвер):
з 17.00: вул. Пушкіна д.44.
- 17 студзеня (пятніца):
з 17.00: вул. Пушкіна д.40.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо на старонцы нашай парафіі ў інстаграме.
- Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.