
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Свята Хросту Пана /С/
12.01.2025 г.
- Сёння – Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У асабістых малітвах памятайма сёння пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Пасля аб’яў адбудзецца абрад благаслаўлення вады.
З літургічнага календара:
- 17 студзеня (пт) – успамін св. Антонія, абата.
- З 18-а па 25-а студзеня ў Каталіцкім Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- У наступную нядзелю 19 студзеня, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Звяртаемся з просьбай, каб запісваць інтэнцыі святых Імшаў складковых загадзя.
- На гэтым тыдні ў нашай парафіі адбудуцца Аплаткавыя сустрэчы:
- для настаўнікаў (у суботу, 18 студзеня, пасля вячэрняй св. Імшы);
- для ўдзельнікаў Катэхезы для дарослых (у нядзелю, 19 студзеня, пасля
вячэрняй св. Імшы)
- У наступную нядзелю хочам запрапанаваць зрабіць у нашай парафіі сямейны калядны канцэрт (пасля святой Імшы а 11.30). Прыняць удзел можа кожны жадаючы (колькасць выканаўцаў не абмежавана). Да серады ўключна напішыце нам (у вайбер або інстаграм) аб сваім намеры прыняць удзел і якая калядка будзе Вамі выканана.
- У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 13 студзеня (пн) з 17:30 вул. Сасновая д. 20/1; з 19:30 вул. Сасновая д. 20
– 14 студзеня (ат) з 17:30 вул. Сасновая д. 22 (1-4 пад’езд);
з 19:30 вул. Сасновая д. 22 (5-6 пад’езд)
– 15 студзеня (ср) з 17:30 вул. Сасновая д. 24/1; з 19:30 вул. Сасновая д. 24/2
– 16 студзеня (чц) з 17:30 вул. Прытыцкага д. 4/1;
з 19:30 вул. Прытыцкага д. 8; д. 10 і д. 12
– 17 студзеня (пт) з 17:30 вул. Прытыцкага д. 4/2 і д. 4/3
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Часлаў Пушкліс. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…