08.02.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на ІІ Нядзелю пасля Нараджэння Пана /С/

05.01.2025 г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб адзінстве паміж вернікамі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў у Беларусі.
  • 6 студзеня (пн)Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Таксама гэта Сусветны місійны дзень дзяцей. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 10.00 і а 19.00. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.Ахвяраванні на тацу ў гэты дзень прызначаны на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне.Семінарыя ў Гродне ўтрымліваецца выключна на ахвяраванні вернікаў.
  • 7 студзеняНараджэнне Хрыстова паводле юліянскага календару, якое будуць святкаваць праваслаўныя вернікі. Многа ёсць змешаных сем’яў і ў нашай парафіі. Перадайце ім самыя шчырыя віншаванні і зычэнні. Няхай Божае Дзіцятка адорвае іх надзеяй, спакоем і еднасцю, а сэрцы напаўняе любоўю.
  • 8 студзеня школьнікі ідуць у школу. Таксама, для іх распачнуцца ўрокі рэлігіі.
  • У наступную нядзелю 12 студзеняСвята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). У наступную нядзелю, асаблівым чынам будзем памятаць у малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку. З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ ПАРАФІЯН

Расклад на тыдзень:

з 17.00: вул.Заходняя: д.11, д.13, д.17.

              вул. Паўднёва-Заходняя: д.2, д.4 корпус:1 і 2.  

  • 9 студзеня (чацвер):

з 17.00: вул. Паўднёва-Заходняя: д.4 корпус: 3, 4, 6.

  • 10 студзеня (пятніца):

з 17.00: вул. Паўднёва-Заходняя: д.4 корпус: 7; д.8, д.10, д.12.

вул. Будаўнікоў: д.3.

  • 11 студзеня (субота):

з 11.00: вул. Будаўнікоў: д.5. корпус: 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8.

  • З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info.
  • Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.

Пакінуць адказ