08.02.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /С/
0
5.01.2025 г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10:00 гадз. адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб адзінстве паміж вернікамі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў.

З літургічнага календара:

  • 6 студзеня (пн)Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Таксама гэта Сусветны місійны дзень дзяцей. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 9:00 і ў 18:30. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою або набыць у касцёльным кіёску. 6 студзеня будзе магчымасць скласці ахвяраванні на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне ў спецыяльную скарбонку, якая будзе знаходзіцца перад алтаром.
  • 8 студзеня (ср) – у 18:30 адбудзецца складковая св. Імша аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі.
  • 12 студзеня – наступная нядзеля – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У свята Хросту Пана памятайма ў сваіх малітвах аб святарах, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама аб нашых бацьках і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку. З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні святога хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

Іншыя аб’явы:

  • У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў.
  • На гэтым тыдні, у сераду, распачнуцца ўрокі рэлігіі для школьнікаў.
  • Расклад каляды на гэты тыдзень:

– 8 студзеня (ср) з 17:30 вул. Сасновая д. 8; з 19:30 вул. Сасновая д. 10/3

– 9 студзеня (чц) з 17:30 вул. Сасновая д. 10/1; з 19:30 вул. Сасновая д. 14/1

– 10 студзеня (пт) з 17:30 вул. Сасновая д. 10/2; з 19:30 вул. Сасновая д. 14/2

– 11 студзеня (сб) з 15:00 вул. Сасновая д. 16; 16/2; 16/3;

  з 19:30 вул. Сасновая д. 18/1 і 18/2

  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Вераніка Некраш. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ