
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
СВЯТА СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА /С/
29.12.2024 г.
- Сёння, 29 снежня – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівым чынам будзем маліцца за хрысціянскія сем’і.
- 31 снежня (ат) – Успамін св. Сільвестра І, Папы. А 10.00 св. Імша у інтэнцыі душ церпячых у чысцы. Пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 у нашым касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2024 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: трэба быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.
- 1 студзеня (ср) – Новы год і заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы… (O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Св. на распачацце святых Імшаў. 1-га студзеня Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і ў 14.00.
- 2 студзеня (чц) – Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 19.00.
- 3 студзеня – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 4 студзеня – Першая субота месяца.Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля св. Імшаў.
- У наступную нядзелю 5 студзеня – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб еднасці між вернікамі ўсіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі.
- У нашай парафіі распачалося душпастырскае адведванне сем’яў. Для прыняцця святара з душпастырскім візітам неабходна падрыхтаваць столік, на якім павінен стаяць крыж, дзве або адна свечка, асвячаная вада і Біблія.
РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:
- 30 снежня (панядзелак):
з 17.00: вул. Дружбы (Поле-Цудаў).
- 3 студзеня (пятніца):
з 17.00: вул. Ажэшкі, вул. Гродзенская, вул. Пралетарская, вул. Пушкіна (прыватныя дамы за могілкамі ў бок аб’яздной дарогі).
- 4 студзеня (субота):
з 11.00: вул. Ф.Скарыны (Поле-Цудаў), вул. Заходняя: д.2; д.4; д.5; д.7; д.10; д.12.
- З парафіяльнымі аб’явамі і раскладам душпастырскага наведвання сем’яў можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры добры Бог благаславіць ўсіх нас на распачацце Новага года.