
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА /С/
29.12.2024 г.
- Сёння – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас кожнай святой Імшы адбудзецца аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Сям’і ў Лідзе па вул. Тухачэўскага, адбудзецца а 13:00 гадз.
- Дзіцячы хор “Spewające sercem” з парафіі Божай Міласэрнасці запрашае на Калядны канцэрт, які адбудзецца сёння а 19:00 гадз. у касцёле па вуліцы Будаўнікоў, 66 (микрорайон Молодёжный).
З літургічнага календара:
- 31 снежня (ат) – заканчэнне календарнага года. Пасля вячэрняй св. Імшы (якая будзе ў 18:30), адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2024 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: г.зн. трэба быць у стане асвячальнай ласкі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.
- 1 студзеня (ср) – Новы год і заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы / O Stworzycielu Duchu przyjdź, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Святога на распачацце святых Імшаў. Св. Імшы 1-а студзеня ў нашым касцёле будуць апоўначы, а 10:00 і 18:00.
- 2 студзеня (чц) – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта таксама першы чацвер месяца. Падчас вячэрняй св. Імшы будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.
- 3 студзеня – першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 4 студзеня – першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9.00, а набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на моладзевую Адарацыю, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
- 5 студзеня – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб адзінстве паміж вернікамі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў.
- Складковая св. Імша аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі будзе ў сераду 8 студзеня.
Іншыя аб’явы:
- Сёння пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца падвядзенне вынікаў нашага парафіяльнага конкурсу на самую крэатыўную ялінку.
- У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны год.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 30 снежня (пн) з 17:00 вул. Сасновая д. 4; з 19:30 вул. Сасновая д. 2
– 3 студзеня (пт) з 17:00 вул. Сасновая д. 6/1; з 19:30 вул. Сасновая д. 6/3
– 4 студзеня (сб) з 12:00 Верх-Ліда
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!