
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV Нядзелю Адвэнту /С/
22.12.2024 г.
- Сёння 22 снежня (нд) – ІV Нядзеля Адвэнту. Напачатку св. Імшы а 14.00 скаўты перадуць у нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы. Для гэтага трэба прынесці лампадку.
- 23 снежня (пн) а 19.00 – адбудуцца апошнія Рараты для дзяцей.
- 24 снежня (ат) – Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша ў гэты дзень будзе толькі раніцай а 10.00 як апошняя Раратняя для дарослых. Адна з інтэнцый будзе за душы церпячыя ў чысцы. Вечарам а 19.00 св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію (куццю). Памятайма пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму, стравы на вігілійным стале павінны быць поснымі. Недапушчальны алкаголь.
- 25 снежня (ср) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле адбудуцца: апоўначы (пастэрка),
на якую ўсіх сардэчна запрашаем. Св. Імшы ў дзень: а 10.00 і а 14.00. На св. Імшу а 14.00 асабліва запрашаем дзяцей і моладзь. У Руткевічах св. Імша будзе а 12.00, у Барташах а 13.00.
- З 25 снежня па 1 студзеня – Актава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзем святкаваць як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення. Таму, 27 снежня (пт) не абавязвае пост ад мясных страў. Заахвочваем да ўдзелу ў штодзённых св. Імшах падчас каляднай актавы.
- 26 снежня (чц) – Свята св. Стэфана, дыякана і мучаніка. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення аўса. Святыя Імшы ў гэты дзень будуць а 10.00 і а 19.00.
- (пт) – Свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна. Віно павінна быць вінаградным і якасным.
- (сб) – Свята Святых Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень будзем дзякаваць Богу за дар жыцця і перапрашаць за забойства ненароджаных дзяцей.
- 29 снежня (нд) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівым чынам будзем маліцца за хрысціянскія сем’і.
- Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (пт). Жадаючых прыняць святара, яшчэ сёння (апошні дзень) запісваем у сакрыстыі.
- Нагадваем, што ў гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам адбудзецца ў Шчучыне на наступных вуліцах:
Вуліцы каля скрыжавання на ўездзе ў Шчучын: вул. Новая, Паўночны завулак, І.Мележа, Рабінавая, Лідская, Кляновая, Вербная, Каштанавы завулак, вул. Каштанавая, Палявая, Сонечная, Паўночна-Усходняя, Паўночна-Усходні завулак.
Вуліцы на г.зв.“Поле Цудаў”: вул. Ажэшкі, Дружбы, Гродзенская, Гродзенскі завулак, Ф.Скарыны і дамы (часны сектар) па вул. Пушкіна – гэта значыць ад вул. Пралетарскай (за могілкамі у бок аб’яздной дарогі).
Вуліцы на Паўднёвым Захадзе горада: вул. Заходняя, Будаўнікоў, Паўднёва-Заходняя, Рудóга.
Святары і дыякан будуць хадзіць выключна паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці з пад’езда).
- У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:
- 27 снежня (пятніца):
з 17.00: вул. Новая; завул. Паўночны, вул. Лідская, вул. Кляновая, вул. Каштанавая, вул. Палявая, вул. Сонечная.
- (субота):
з 11.00: вул. Мележа, вул. Паўночна-Усходняя.
- Для прыняцця святара з душпастырскім візітам трэба падрыхтаваць столік, на якім ставім крыж, дзве або адну свечку, асвячаную ваду і Біблію.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды таксама можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе ўсіх нас на падрыхтоўку і перажыванне Урачыстасці Божага Нараджэння.