08.02.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ІV-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /С/

22.12.2024 г.

  • Сёння напачатку св. Імшы а 10:00 скаўты перадуць (-лі) у нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы. Для гэтага трэба прынесці свечку або лампадку.
  • Таксама сёння пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца аплаткавая сустрэча для маладых сем’яў нашай парафіі.

З літургічнага календара:

  • 24 снежня (ат)Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень а 7.00 будзе апошняя раратняя св. Імша. Вечарам св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію (куццю). Нагадваем пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму стрáвы павінны быць поснымі, а на вігілійным стале недапушчальны алкаголь.
  • 25 снежня (ср)Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле адбудуцца: апоўначы (пастэрка), на якую ўсіх сардэчна запрашаем, у дзень св. Імшы будуць а 10:00 і ў 11:30
  • З 25 снежня па 1 студзеняАктава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзем святкаваць як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення. Заахвочваем да ўдзелу ў штодзённых св. Імшах падчас каляднай актавы.
  • 26 снежня (чц)Свята св. Стэфана, дыякана і мучаніка. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення аўса. Святыя Імшы будуць а 9:00 і ў 18:30.
  • 27 снежня (пт)Свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна.
  • 28 снежня (сб)Свята Святых Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень асаблівым чынам будзем дзякаваць Богу за дар жыцця і перапрашаць за забойства ненароджаных дзяцей.
  • 29 снежня (нд)Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбудзецца аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

Іншыя аб’явы:

  • У мінулую нядзелю ў нашай парафіі адбыўся дабрачынны кірмаш. На патрэбы анкалагічнага хоспіса “Центр Помощи Жизни” атрымалася сабраць 1470 руб. Ахвяраванні ўжо пераведзены на рахунак хоспіса. У сваю чаргу супрацоўнікі цэнтра шчыра дзякуюць усім нам за падтрымку і дапамогу.
  • У гэтым годзе ў нашай парафіі праходзіць сямейны конкурс на самую крэатыўную ялінку. Ялінкі трэба прыносіць сёння – 22 снежня, а падвядзенне вынікаў адбудзецца ў наступную нядзелю – 29 снежня.
  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі, сенка на вігілійны стол, календары на наступны год, ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць “Вігілійныя свечкі”.
  • Дзіцячы хор “Spewające sercem” з парафіі Божай Міласэрнасці запрашае на Калядны канцэрт, які адбудзецца у наступную нядзелю (29 снежня) а 19.00 у касцёле па вуліцы Будаўнікоў, 66 (микрорайон Молодёжный).
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў. Можна таксама запісвацца на Душпастырскае адведванне сем’яў. Нагадваем, што на каляду запісваем да 24 снежня (уключна)!
  • Каляда распачнецца ўжо на гэтым тыдні, у суботу, 28 снежня. З 11:00 наведаем в. Чэхаўцы (толькі старая вёска).
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Леакадзія Чэкавая. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ